Дагератып

Дагератып

Людміла Рублеўская

Новы дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з'язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, – якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem – адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць.

Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць… Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Купить можно в магазинах:

ISBN-10: 5-04-141464-5, 985-7165-11-7

ISBN-13: 978-5-04-141464-1, 978-985-7165-11-7

Год выхода: 2016

Язык книги: be

Возрастные ограничения: 12+

Издательсто: ЭК